wd wp Пошук:

Тардэнуазская культура

Тардэнуазская культура — заходнееўрапейская мезалітычная культура VII—IV тыс. да н. э. Апісана ў 1896 годзе. Прадстаўлена стаянкамі паляўнічых і збіральнікаў. Нярэдкія знаходкі смеццевых куч(руск.) бел. з ракавін малюскаў. Генетычна звязана з папярэдняй саўтэрскай культурай, але прыкметны моцны ўплыў паўночнаафрыканскай капсійскай культуры.

Антрапалагічны тып — мякчэйшы краманьёідны. На Іберыйскім паўвостраве, а таксама ў паўднёвай Германіі, у могільніках сустракаюцца сляды негроіднага ўплыву. Прыходзіць у заняпад пад ціскам двух буйных хваляў міграцыі з усходу — носьбітаў культур кардыяльнай керамікі (з поўдня) і лінейна-істужачнай керамікі (з поўначы).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Германіі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Археалогія ў Францыі
Катэгорыя·Мезаліт Еўропы