У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Таран (значэнні). Танкавы таран — тактычны прыём танкавага бою, прызначаны для вывядзення са строю бронетэхнікі праціўніка шляхам сутыкнення. Таран прыводзіць, як правіла, да перакульвання або абязрушвання бронетэхнікі (страты гусеніцы — у выпадку танк або САУ)[1].
Першы ў свеце танкавы таран здзейсніў лейтэнант Сямён Кузьміч Асадчы 29 кастрычніка 1936 падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У складзе роты П. М. Армана каля пасёлкаў Сесенья і Эсківіяс (30 км на поўдзень ад Мадрыда) камандзір танкавага ўзвода лейтэнант С. К. Асадчы[2] сутыкнуў сваім Т-26 у лагчыну італьянскую танкетку «Ансальда»[3].