wd wp Пошук:

Таміслаў Кіш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кіш. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Таміслаў Кіш (харв.: Tomislav Kiš; нар. 4 красавіка 1994, Заграб) — харвацкі футбаліст, нападнік венгерскага клуба «Мезёкёвешд».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у заграбскіх клубах «Дубрава» і «Дынама», пазней гуляў за «Краацыю» (Сесветэ), у складзе гэтай каманды ў сезоне 2010/11 стаў найлепшым бамбардзірам юнацкага чэмпіянату Харватыі з 27 галамі ў 26 матчах. Пасля перайшоў у «Хайдук» са Спліта, а ў студзені 2012 далучыўся да яго асноўнай каманды. Дэбютаваў у Першай харвацкай лізе 2 сакавіка 2012 года, выйшаўшы на поле ў канцы матча супраць «Заграба» (4:2).

Не атрымаўшы дастатковай ігравой практыкі ў «Хайдуку», у студзені 2014 года адправіўся ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Дугаполе». У першых трох матчах за гэты клуб адзначыўся чатыры разы, але ў чацвёртым матчы атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2014/15 выступаў на правах арэнды за «Горыцу» і славенскі «Заўрч».

Сезон 2015/16 пачаў у складзе «Хайдука», аднак неўзабаве пакінуў каманду і перайшоў у бельгійскі «Кортрэйк». Спачатку гуляў у асноўным складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Серкль Бругэ», дзе быў асноўным нападнікам, у 24 матчах адзначыўся 7 галамі.

У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска і ў выніку падпісаў кантракт[3]. У складзе салігарчан стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену, за паўгады ў 12 матчах забіў 5 галоў. Сезон 2018 пачынаў у аснове, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі, з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У верасні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб[4].

У кастрычніку 2018 года вярнуўся ў Харватыю, папоўніўшы склад клуба «Дугаполе» з другога дывізіёна. У снежні 2018 года перайшоў у вільнюскі «Жальгірыс»[5]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка літоўскай каманды, з 27 галамі стаў найлепшым бамбардзірам A Лігі 2019. У студзені 2020 года далучыўся да паўднёвакарэйскага клуба «Сонам»[6]. У пачатку 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Жальгірыс», дапамог клубу ў сезоне 2021 стаць чэмпіёнам і уладальнікам Кубка Літвы.

У лютым 2022 года перайшоў у венгерскі «Мезёкёвешд».

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія і моладзевую зборную Харватыі. Увосень 2012 года ў складзе юніёрскай зборнай Харватыі ўдзельнічаў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе ў матчы з Азербайджанам забіў 5 галоў (выніковы лік 7:1).

Дасягненні

Зноскі

  1. Tomislav Kis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tomislav Kiš // FBref.com
  3. “Шахтер” подписал контракт с хорватским форвардом Кишем
  4. “Шахтер” объявил о расторжении контракта с Кишем
  5. Экс-нападающий “Шахтера” пополнил ряды вильнюсского “Жальгириса”
  6. Экс-нападающий “Шахтера” продолжит карьеру в Южной Корее
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Заўрч
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Горыца
Катэгорыя·Ігракі ФК Дугаполе
Катэгорыя·Ігракі ФК Хайдук Спліт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заграбе
Катэгорыя·Ігракі ФК Сонам
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Кортрэйк
Катэгорыя·Ігракі ФК Мезёкёвешд
Катэгорыя·Футбалісты Харватыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Серкль Бругэ