wd wp Пошук:

Тамара Ягораўна Дзенісенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзенісенка. Тамара Ягораўна Дзенісенка (9 студзеня 1931, в. Бель, Дубровенскі раён — 15 мая 2001, там жа) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Біяграфія

Пасля заканчэння Валяўкоўскай сямігодкі з 1949 года пайшла працаваць у мясцовы калгас «Звязда». З 1959 года — палявод, з 1964 года стала даяркай саўгаса «Арловічы».

У першы год ёй даверылі групу першацёлак і яна, здзівіўшы бывалых жывелаводаў, ад кожнай надаіла па 3700 кілаграмаў, а потым ужо не здавала ўзяты рубеж, паступова павышала надоі.

За высокія паказчыкі па надою малака Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Дзенісенка Тамары Ягораўне ў 1971 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.

У 1976 годзе прадстаўляла камуністаў Віцебскай вобласці на XXV з’ездзе КПСС.

Узнагароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Памерлі ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна