wd wp Пошук:

Тамара Уладзіміраўна Бутрымовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бутрымовіч. Тамара Уладзіміраўна Бутрымовіч (нар. 1948) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1971 годзе БПІ. Усю сваю прафесійную дзейнасць прысвяціла рэгіянальнаму планіраванню, працуючы ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва».

Дзейнасць

У аўтарскіх калектывах, а таксама пад яе кіраўніцтвам як галоўнага архітэктара праектаў (з 1983) выканана больш 30 праектаў рэгіянальнага ўзроўню схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі раёнаў і абласцей Беларусі і Расіі, праектаў спецыяльнага планіравання.

Асноўныя працы (усе ў суаўтарстве): комплекс работ па тэрытарыяльнай арганізацыі транспамежнага рэгіёна Беларусі, Польшчы, Украіны; аптымізацыя тэрытарыяльнага развіцця ў зоне транс’еўрапейскага калідора Берлін — Варшава — Мінск — Масква; Дзяржаўная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь; схема размяшчэння зон адмысловага дзяржаўнага рэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь; схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей Рэспублікі Беларусь (Мінская і Гомельская); тэрытарыяльная комплексная схема горадабудаўнічага планіравання развіцця тэрыторый Калінінградскай вобласці; аналіз энергетычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і вывучэнне гідратэхнічных, транспартных, горадабудаўнічых, эканамічных паказчыкаў канкурэнтных пляцовак магчымага размяшчэння АЭС. Горадабудаўнічыя ўмовы; рэгіянальнае развіццё і ахова прыроды ў еўрарэгіёне «Нёман»; схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Мінскага раёна; схема планіроўкі Прыгараднай зоны г. Мінска.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў