wd wp Пошук:

Таліска

Таліска (Taliska) - у легендарыуме Дж.Р. Р. Толкіна старажытная мова эдайн. На дыялектах гэтай мовы размаўлялі два іх роды: людзі плямёнаў Беора і Хадора; яшчэ адзін народ, халадзіны размаўлялі на сваёй мове, і не разумелі таліска.

Само слова “таліска” не ўжываецца ў рамане “Уладар пярсцёнкаў; як адзначаецца, на гэтую мову, паўплывалі Аварын (мова Авары) і нандарын (мова Нандор, зялёных эльфаў).

Адунайская мова, на якой размаўлялі ў Нуменоры і Вестран (“усеагульная мова” “Уладара пярсцёнкаў”) паходзяць ад таліска.

Таліска створана на аснове гоцкай мовы[1] . Гоцкая мова была адной з першых зацікаўленасцяў Толкіена. Граматыка і лексікон таліска, як вядома, існуюць, але па стане на 2012 год яны не былі апублікаваныя.

Зноскі

  1. J.R.R. Tolkien, “The Comparative Tales”, Parma Eldalamberon 19, p. 22

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Мовы Міжзем’я
Катэгорыя·Міжзем’е
Катэгорыя·Штучныя мовы