wd wp Пошук:

Такін

Такін (Budorcas taxicolor) — буйны парнакапытны сысун.

Жывёла з густой поўсцю, падобная адначасова на быка і казу, з галавой антылопы гну, рагамі буйвала, умее сядзець, як сабака.

Радзімай такінаў з’яўляецца Кітай. Жывуць яны ў горных лясах і месцах, дзе багата растуць хмызнякі. Такіны скрытныя жывёлы, толькі ў 1850 годзе з’явілася іх першае апісанне.

Такіны — раслінаедныя: улетку сілкуюцца сакавітай травой, а зімой — парасткамі бамбука, рададэндрана, вярбы. Нягледзячы на сваю вялікую вагу (да 400 кг), каротканогасць і нязграбнасць, такін вельмі лёгка бегае і выдатна скача па стромых скалах.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пустарогія