wd wp Пошук:

Такійскае змярканне

«Такійскае змярканне» (яп.: 東京暮色) — мастацкі фільм 1957 года рэжысёра Ясудзіро Одзу[1].

Сюжэт

Службовец такійскага банка Сукiцi Сугiяма адзiн выгадаваў дзвюх дачок пасля таго, як іх маці кінула сям’ю і з’ехала з іншым мужчынам. Старэйшая дачка, Такака, часова пераехала да бацькі з аднагадовым дзіцём: яе шлюб апынуўся не вельмі ўдалым. Малодшая, Акiка, дастаўляе шмат турботы бацьку і сястры сваімі познiмі вяртаннямі, а аднойчы яе нават затрымлiвае паліцыя. Для блуканняў па горадзе ў яе ёсць важкія падставы: яна шукае свайго хлопца, каб паведаміць яму пра цяжарнасць. Аднак сустрэча не прыносіць палёгкі, і яна адна адпраўляецца ў клініку, каб зрабіць аборт. Тым часам, Такака даведваецца пра вяртанне ў горад маці і змушана расказаць усё сястры, якая пачынае сумнявацца ў тым, хто яе сапраўдны бацька[2].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 1 намінацыяй[3].

Зноскі

  1. Tôkyô boshoku (1957) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 9 лістапада 2021.
  2. Такійскае змярканне(бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 9 лістапада 2021.
  3. Tôkyô boshoku — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 9 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Ясудзіро Одзу
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-драмы 1957 года
Катэгорыя·Фільмы на японскай мове
Катэгорыя·Фільмы-драмы Японіі
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Японіі 1957 года
Катэгорыя·Фільмы 1957 года