wd wp Пошук:

Тактыка выпаленай зямлі

Тактыка выпаленай зямлі, вайна ў В'етнаме.
Гараць нафтавыя свідравіны ў Кувейце, падпаленыя адыходзячымі іракскімі войскамі ў 1991 год.

Тактыка «выпаленай зямлі» — поўнае знішчэнне любых аб’ектаў прамысловага, сельскагаспадарчага, грамадзянскага прызначэння пры адступленні, каб яны не дасталіся праціўніку.

Гісторыя

Аднымі з першых гэту тактыку выкарыстоўвалі скіфы, што апісана ў Герадота ў кнізе IV. Таксама, падчас Вялікай Айчыннай вайны абодва бакі знішчалі любыя аб’екты (заводы, жылыя дамы, масты, няскошаныя палі, склады харча і ГЗМ, чыгуначныя шляхі і гэтак далей) на пакінутых тэрыторыях.[1] У прыватнасці, былі падарваны шматлікія нафтавыя вышкі Каўказа, каб яны не дасталіся войскам Германіі.

Таксама тэрмін «выпаленая зямля» ўжываецца пры баявых дзеяннях, падчас якіх войскі аднаго боку знішчаюць любыя аб’екты і насельніцтва супрацьстаялага боку. У прыватнасці, генерал А. П. Ярмолаў ужываў даную тактыку на Каўказе напачатку XIX стагоддзя супраць горцаў, з прычыны таго, што, па яго словах, «іншай мовы яны не разумелі».

Адным з найбольш буйных і вядомых выпадкаў ужывання тактыкі «выпаленай зямлі» з’яўлялася аперацыя «Ranch Hand», якую праводзілі ЗША падчас вайны ў В’етнаме з мэтай знішчыць расліннасць джунгляў у Лаосе і Паўднёвым В’етнаме.[2]

Іракская армія ўжывала тактыку «выпаленай зямлі» пры адступленні з акупаванага Кувейта ў лютым 1991 года, падпальваючы кувейцкія нафтавыя свідравіны, што прывяло да экалагічнай катастрофы.

Пратакол I Жэнеўскіх канвенцый ад 1977 г. забараняе знішчэнне крыніц жарчавання і пітнай вады для мірнага насельніцтва падчас баявых дзеянняў.[3] Нягледзячы на гэта, падобная практыка застаецца распаўсюджанай. Сярод краін, якія не ратыфікавалі гэты пратакол — ЗША, Ізраіль, Іран і Пакістан.[4]

Гл. таксама

Зноскі

  1. World War II: Invasion of the Soviet Union, 1941 Архівавана 26 сакавіка 2014.. Encyclopedia Britannica. (англ.)
  2. Stellman, Jeanne; et al. «The extent and patterns of usage of Agent Orange and other herbicides in Vietnam». Nature 422 (6933): 681—687. (2003 г.) (англ.)
  3. Protocol 1 Additional to the Geneva Conventions, 1977. (англ.)
  4. Protocol Additional to the Geneva Conventions of 12 August 1949, and relating to the Protection of Victims of International Armed Conflicts (Protocol I), 8 June 1977. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тактыка
Катэгорыя·Ваенныя злачынствы