Таксаплазма (Toxoplasma) — монатыпны род паразітычных прасцейшых, атрад какцыдыі, уключае адзін від — Таксаплазма гондзіі (Toxoplasma gondii). Асноўныя гаспадары таксаплазм — прадстаўнікі сямейства каціных. У якасці прамежкавых гаспадароў выступаюць розныя віды цеплакроўных жывёл, у тым ліку і людзі. Даўжыня 4-8, шырыня 2-4 мкм. Вегетатыўная форма рухомая, маладзіковападобная.