wd wp Пошук:

Такернак

Такернак (англ.: Tuckernuck Island) — востраў з’яўляецца часткай горада Нантакет у Масачусетсе. Знаходзіцца на захадзе ад вострава Нантакет і на ўсходзе ад вострава Маскігет (англ.: Muskeget). Адзін з магчымых перакладаў яго назвы — «бохан хлеба». Плошча вострава складае каля 900 акраў (1,4 квадратныя мілі).

Апісанне

Востраў знаходзіцца ў прыватнай уласнасці жыхароў. На Такернаку пабудавана каля 35 дамоў. Найстарэйшы дом на востраве быў пабудаваны ў сярэдзіне 18-га стагоддзя. На востраве няма ні дарог з цвёрдым пакрыццём, ні камунальных паслуг. Электрычнасць генерыруюць бензінавымі генератарамі і сонечнымі батарэямі. Вада паступае з некалькіх крыніц. На востраве ёсць некалькі легкавых аўтамабіляў, але большасць насельніцтва карыстаецца машынамі для гольфа.

Сувязь з востравам

На паўднёвай частцы вострава ёсць узлётна-пасадачная паласа, але яе рэдка выкарыстоўваюць. Большасць жыхароў дасягае вострава на катарах.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Масачусетс
Катэгорыя·Астравы ЗША
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі