Тадэвуш Голуй (польск.: Tadeusz Hołuj; 23 лістапада 1916, Кракаў — 23 кастрычніка 1985) — польскі пісьменнік.
Першыя зборнікі вершаў выйшлі ў 30-я гг. У 1942-45 знаходзіўся ў нацысцкім канцлагеры Асвенцым. Перажыванні вязня апісаў у зборніку «Вершы з лагера» (1946), п’есе «Дом пад Асвенцымам» (1948), рамане «Канец нашага свету» (1962). Напісаў гістарычную эпапею аб нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы 20-40-х гг. 19 ст. «Каралеўства без зямлі» (т. 1-4, 1954-56, перапрацаванае выданне 1960). У 50-60-я гг. пісаў аповесці і апавяданні. Дзяржаўная прэмія ПНР (1966).