wd wp Пошук:

Таварыства аматараў навук

Таварыства аматараў навук (Навуковае таварыства, Навучальнае таварыства) — адно з першых тайных таварыстваў на Беларусі, створана ў 1819 г. у Свіслацкай гімназіі. У стварэнні вялікую арганізацыйную і ідэйную ролю адыграў выдавец «Dekada Polska» В. Гельтман, які пазней быў актыўным дзеячом паўстання 1830—1831 гг., ён распрацаваў праект статута ад 7 студзеня 1820 г. (складаўся з 7 раздзелаў, 30 параграфаў). Першым старшынёй таварыства быў Дыянісій Шлаеўскі. Сакратар Р. Вашчыловіч. Члены таварыства (вядома 15 членаў) падзяляліся на на кандыдатаў, правадзейных членаў, членаў-карэспандэнтаў, ганаровых членаў.

Мэта

Мэтай таварыства заключалася ў тым, каб «сумеснымі сваімі працамі ўдасканальваць айчынную мову і памнажаць творы польскага красамоўя».

Дзейнасць

Паводле сацыяльнага паходжання члены таварыства былі прадстаўнікамі незаможнага духавенства, збяднелай шляхты, дробных чыноўнікаў. Члены таварыства падтрымлівалі ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Характарам дзейнасці Таварыства аматараў навук не адрознівалася ад падобных арганізацый у Польшчы і беларуска-літоўскіх губернях. Навучэнцы гімназіі наладжвалі тайныя сходы, на якіх абмяркоўвалі свае літаратурныя творы. У іх творах, вершаваных і празаічных, у прамовах выяўляліся, як засведчана ў матэрыялах следства, «патрыятычныя думкі ў польскім духу, успаміны пра славутых дзеячаў былой Польшчы, заклік наследаваць іх дзеля славы айчыны і ўгаворы, каб у таварыстве захаваць адзінства, роўнасць і (дзеля канспірацыі) паслухмянасць начальству вучылішча». Пасля заканчэння гімназіі (6-га класа) амаль усе члены Таварыства аматараў навук сталі членамі так званага Маральнага таварыства.

Ёсць меркаванне, што таварыства існавала да арышту В. Гельтмана ў 1821 г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1819 годзе
Катэгорыя·Свіслацкая гімназія