wd wp Пошук:

ТЭ10

ТЭ10 — серыя цеплавозаў з секцыённай магутнасцю 3000 конскіх сіл, якія выпускаліся ў агульнай складанасці з 1958 па 2007 гады, г. зн. на працягу паўстагоддзя. Канструкцыя цеплавоза ТЭ10 была распрацавана на Харкаўскім заводзе транспартнага машынабудавання, але ў 1960 годзе выпуск яго мадыфікацый наладзіў ў сабе Луганскі (Варашылаўградскі) цеплавозабудавальны завод, прычым канструкцыя была настолькі змянёна, что гэта быў ужо фактычна другі лакаматыў. Пераважна цеплавозы серыі ТЭ10 выпускаліся ў двухсекцыённым грузавым варыянце, але таксама было пабудавана пяць з паловай соцен пасажырскіх аднасекцыённых лакаматываў (ТЭП10) і (ТЭП10Л). Усяго было пабудавана 19 183 секцыі цеплавозаў ТЭ10 усіх мадыфікацый. З іх 339 секцый выпусціў Харкаўскі завод, а 18 787 секцый Луганскі (Варашылаўградскі) завод.

ТЭ10-006
2ТЭ10Л-3621

Гісторыя

У 1957—1958 гадах на харкаўскіх заводах «Электрацяжмаш» і Харкаўскім заводзе транспартнага машынабудавання пад кіраваннем А. А. Кірнарскага быў спраектаваны аднасекцыённы цеплавоз магутнасцю 3000 конскіх сіл супраць 2000 конскіх сіл у секцыі цеплавоза ТЭ3, з нязначна большай масай. Стварэнне такога цеплавоза было новым не толькі для СССР, але і для замежных краін, бо ТЭ10 быў самым магутным цеплавозам у свеце.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Цеплавозы з электраперадачай
Катэгорыя·Цеплавозы Беларусі
Катэгорыя·Цеплавозы Расіі
Катэгорыя·Грузавыя цеплавозы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Цеплавозы Луганскага завода
Катэгорыя·Цеплавозы СССР
Катэгорыя·Цеплавозы паводле алфавіта