Сі́тніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Сітніца.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя далучана да Мікашэвіцкага сельсавета[1].