wd wp Пошук:

Сіра Ісіі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ісіі.

Сіра Ісіі (25 чэрвеня 1892, Сібаяма9 кастрычніка 1959) — японскі мікрабіёлаг, генерал-лейтэнант Імператарскай арміі Японіі.

Біяграфія

Раннія гады

Нарадзіўся ў вёсцы Сібаяма, акруга Самбу, прэфектура Тыба. Вывучаў медыцыну ў Імператарскім універсітэце Кіёта. У 1922 годзе атрымаў прызначэнне ў 1-ы армейскі шпіталь і медыцынскую школу ў Токіа. Праз два гады перайшоў зваротна ва ўніверсітэт Кіёта. У 1928—1930 гадах ажыццявіў даследчую паездку ў заходнія краіны, дзе займаўся вывучэннем эфектаў біялагічнае і хімічнае зброі. Місія Сіра была прызнана надзвычай паспяховай, і неўзабаве ён трапіў пад патранат ваеннага міністра Садаа Аракі.

Даследаванні біялагічнай зброі

У 1932 годзе Сіра пачаў эксперыменты з біялагічнай зброяй у выглядзе сакрэтнага праекту японскай арміі ў крэпасці Жонгма. У 1936 годзе ля Харбіна быў разгорнуты лагер Атрада 731. Даследаванні былі засакрэчаны, і для атводу вачэй атрад займаўся пошукамі ў галіне абеззаражання вады. 9 лютага 1939 года ў Токіа Сіра прачытаў лекцыю аб бактэрыялагічнай зброі ў вялікай канферэнц-зале ваеннага міністэрства. Таксама перад гледачамі была праведзена вівісекцыя.

З 1940 года Сіра быў прызначаны начальнікам упраўлення біялагічнай зброі Квантунскай арміі, таксама працаваў у бактэрыялагічным дэпартаменце Ваенна-медыцынскай акадэміі. У 1942 годзе пачаліся выпрабаванні бактэрыялагічнай зброі, для якіх выкарыстоўваліся кітайскія ваеннапалонныя і мірныя жыхары. Атрадам 731 праводзіліся даследванні па інфільтрацыі людзей з дапамогай розных мікраарганізмаў, правакаваліся аборты, сардэчныя прыступы, абмаражэнні. У 1942—1945 гадах Сіра быў галоўным ваенным урачом 1-й японскай арміі.

Пасля вайны

У канцы Другое сусветнай вайны быў арыштаваны амерыканцамі, аднак у 1946 годзе атрымаў імунітэт у абмен на дадзеныя аб даследаваннях біялагічнай зброі, заснаваных на эксперыментах над людзьмі[3]. У выніку Сіра так і не быў пакараным за ваенныя злачынствы. Паводле высказванняў яго дачкі Харумі, Сіра памёр у Японіі ад раку горла[4]. Паводле іншых звестак, ён пераехаў у Мэрыленд, дзе працягнуў свае даследаванні[5].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1065059485 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Shirō̄ Ishii // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Gold, Hal. Unit 731 Testimony, Charles E Tuttle Co., 1996. P. 109.
  4. Daughter’s Eye View of Lt. Gen Ishii, Chief of Devil’s Brigade, Japan Times, 29 August 1982
  5. Drayton, Richard (May 10, 2005). «An Ethical Blank Cheque: British and US mythology about the second world war ignores our own crimes and legitimises Anglo-American war making». The Guardian. Retrieved June 4, 2009.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Тыба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Біялагічная зброя
Катэгорыя·Мікрабіёлагі Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя Японіі