wd wp Пошук:

Сіп белагаловы

Gyps fulvus

Белагаловы сіп (Gyps fulvus) — буйная драпежная птушка сямейства каршаковых, падальнікі.

Апісанне

Вельмi вялiкi. Даўжыня цела 95—110 см, размах крылаў 240—280 см. Галава, шыя i верх цела белаватыя, махавыя цёмныя. Нiз цела рыжаваты, у маладых нiз цямнейшы i цёмны каўнер. Ад чорнага грыфа адрознiваецца формай хваста. Звычайна сустракаюцца некалькi асобiн разам. Голас: цiхiя, чутныя толькі зблізку каркаючыя i шыпячыя гукi, якія выдаюць толькi ў гнездавы перыяд.

Пашырэнне

Распаўсюджаны на засушлівых горных і раўнінных ландшафтах. Арэал разарваны: Паўднёвая Еўропа, Малая Азія i Паўднёвая Азія (акрамя ўсходняй часткi), Паўночная i Паўднёвая Афрыка. Насяляе сухiя адкрытыя тэрыторыi на краі абрываў альбо гор (200—2750 м), у пошуках харчавання адзначаны ў далiнах i на раўнiнах (асаблiва пад час качовак).

Аселы. Мноства асобiн качуе, у гэты час залятаюць у Ірландыю, Вялiкабрытанiю, Бельгію, Галандыю, Германiю, Данiю, Нарвегію, Швецыю, Фiнляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Румынію, Беларусь, Малдавію, а таксама ў Сiбiр.

Арэал і агульная колькасць гэтага віду паступова скарачаюцца. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Асаблівсці біялогіі

Гняздо пераважна ў невялікай калонii, у шчылiнах альбо на скальных уступах, у нiшах i ўваходах у пячоры, на абрывістых скалах, зрэдку ў старых гнёздах на дрэвах, плоская кучка сухiх галiн з высцiлкай з галiнак i сухой травы.

Яйка адно (калі два, то яны адкладзены дзвюм самкамі), амаль элiптычныя, з шурпатай паверхняй, брудна-белыя са светла-бурымi альбо светла-чырвонымi мазкамi; часам без мазкоў. Памеры: 92,0 х 70,5 мм.

Падвiды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Грыфавыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1783 годзе
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай