wd wp Пошук:

Сіпухавыя

Сіпухавыя (Tytonidae) — адно з двух сямействаў совападобных.

Змрокавыя i начныя драпежнiкi з выцягнутым сiлуэтам i сэрцападобный формы «тварным дыскам», даволi шматкаляровыя. Тваравы дыск, які звужваецца дадолу, адрознівае сіпухавых ад сапраўдных соў, але паводзіны і экалогія дзвюх груп падобныя. Аселыя, часткова качуючыя на значныя адлегласцi.

Кормяцца ў асноўным малымі сысунамі, такімі як мышы, землярыйкі, а таксама невялікімі птушкамі, буйнымі насякомымі. Каб пазбегнуць гукаў пры палёце, на іх пер’і маецца адмысловы пух, а самі пёры маюць асаблівую будову.

Адрозніваецца 12-14 відаў.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сіпухавыя
Катэгорыя·Сямействы птушак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта