Аўстралійская сіпуха (Tyto novaehollandiae) — птушка сямейства сіпухавыя. Яна прадстаўлена шэрагам падвідаў на астравах вакол Аўстраліі, Тасманіі і Меланезіі. Пры гэтым асобныя прадстаўнікі вельмі моцна вар’іруюцца па афарбоўцы і па памерах. У параўнанні з сіпухай (Tyto alba) у яе вельмі моцная дзюба і моцныя ногі з магутнымі кіпцюрамі.