Трызненне станоўчага двайніка (сімптом станоўчага двайніка, трызненне Фрэголі) — перакананасць хворага ў тым, што навакольныя людзі насамрэч з’яўляюцца знаёмым яму чалавекам, які змяняе знешнасць і грыміруецца. Часта трызненне носіць паранаідальны характар: хворы лічыць, што гэты чалавек яго пераследуе.
Назва «трызненне Фрэголі» паходзіць ад імі італьянскага акцёра Леапольда Фрэголі, які славіцца сваім уменнем змяняць знешнасць па ходзе дзеяння.
Упершыню апісаны ў 1927 у артыкуле П. Курбона і Дж. Фейла фр. «Syndrome d’illusion de Frégoli et schizophrénie». 27-гадовая жанчына лічыла, што яе пераследваюць два акцёры з тэатра, дзе яна часта бывала, прымаючы выгляд людзей, якіх яна ведала або сустракала.