wd wp Пошук:

Сіна-тыбецкія мовы

Сіна-тыбецкія мовы (раней называліся таксама кітайска-тыбецкімі) — буйная моўная сям’я, распаўсюджаная ва Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Азіі. Аб’ядноўвае каля 300 моў. Агульная колькасць носбітаў гэтых моў складае не менш за 1,2 млрд чалавек, такім чынам, па колькасці носбітаў дадзеная сям’я займае другое месца ў свеце пасля індаеўрапейскай.

Сіна-тыбецкая сям’я падзяляецца на дзве падсям’і - кітайскую (сініцкую), якая складаецца з некалькіх кітайскіх моў (традыцыйна названых дыялектамі), у тым ліку дунганскай мовы і мовы бай, і тыбета-бірманскай (усе астатнія мовы). Колькасць носбітаў кітайскіх моў перавышае 1 млрд чалавек.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Мовы Азіі
Катэгорыя·Кітайска-тыбецкія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных