wd wp Пошук:

Сімфанічны аркестр Оўлу

Сімфанічны аркестр Оўлу (фінск.: Oulu Sinfonia) — фінскі сімфанічны аркестр, які базіруецца ў горадзе Оўлу, адзіны прафесійны сімфанічны аркестр у паўночнай Фінляндыі.

Аркестр быў заснаваны ў 1937 годзе, у 1951 атрымаў афіцыйны статус. Сярод дырыжораў, якія працавалі з аркестрам былі Ян Сібеліус і Тойва Кушла. Сімфанічны аркестр Оўлу выступае ў пабудаванай у 1983 годзе канцэртнай зале, названай імем знакамітага выхадца Оўлу — кампазітара Лееві Мадэтая.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Аркестры Фінляндыі
Катэгорыя·Оўлу
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта