wd wp Пошук:

Сімонэ Перота

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сімоне Перота (італ.: Simone Perrotta; нар. 17 верасня 1977, Эштан-андэр-Лайн, Вялікі Манчэстэр, Англія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.

Клубная кар’ера

Сімоне Перота нарадзіўся ў Англіі і жыў там да 6 гадоў, калі яго бацькі, якія валодалі пабам у Эштане, вырашылі вярнуцца ў Італію ў 1982 годзе.

Перота — выхаванец футбольнай школы «Реджыны», у 1995 годзе ён дэбютаваў у Серыі B у складзе гэтай каманды і неўзабаве стаў важным іграком асноўнага складу. У 1998 годзе яго набыў турынскі «Ювентус», аднак у склад яго Сімонэ не атрымалася прабіцца з-за вельмі сур’ёзнай канкурэнцыі з боку Антоніа Контэ, Зінедзіна Зідана і Дзідзье Дэшама — за «Ювентус» ён правёў усяго 5 матчаў. У 1999 годзе ён адправіўся ў арэнду ў «Бары», у якім на два сезоны стаў лідарам каманды. У пачатку сезону 2001—2002 Перота папоўніў шэрагі «К’ева» з Вероны. Да здзіўлення шматлікіх гэтая каманда паказала вельмі добрыя вынікі і ўзімку гэтага сезону была на першым месцы ў Серыі A. Перота стаў лідарам і гэтай каманды.

У 2004 годзе Перота перайшоў у «Рому» і стаў незаменным гульцом адной з наймоцных сярэдніх ліній у чэмпіянаце: Пісара — Перота — Тоці — Дэ Росі — Мансіні. Гуляючы за «Рому», Перота дамогся сталага месца ў складзе зборнай Італіі. Выступаў за рымскі клуб да лета 2013 года, 29 чэрвеня 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

Перота гуляў за зборную Італіі на моладзевым узроўні (да 21 года). У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 2002 годзе. Ён прымаў удзел у Еўра 2004, дзе забіў гол Балгарыі. На пераможным для Італіі чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі Перота прыняў удзел ва ўсіх 7 матчах зборнай.

Зноскі

  1. Simone Perrotta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. SIMONE PERROTTA // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Simone Perrotta // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэджына
Катэгорыя·Ігракі ФК Бары
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Манчэстэры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па футболе 2006
Катэгорыя·Ігракі ФК К’ева
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта