wd wp Пошук:

Сілін мост

Сілін мост — аўтадарожны арачны мост цераз Карпаўку ў Петраградскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Петраградскі і Аптэкарскі востраў. Размешчаны па восі Каменнаастроўскага праспекта. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Петрапаўлаўскі мост, ніжэй — Геслероўскі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Петраградская».

У «Санкт-Пецярбургскіх ведамасцях» за 1795 год мост названы Каменнаастроўскім. Існая назвв вядомая з 1798 года і дадзена па прозвішчы ўладальніка зямельнага ўчастка, купца Фёдара Сілыча Сіліна. У XIX стагоддзі існавалі яшчэ два найменні — Карпаўскі і Гарбаты. 9 ліпеня 1934 года мост быў перайменаваны ў Піянерскі. Назва праіснавала да 4 кастрычніка 1991 года, пасля чаго мост зноў пачаў называцца Сілін.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты цераз Карпаўку