wd wp Пошук:

Сіліманіт

Сілімані́т[1] — мінерал падкласа стужачных сілікатаў, Al(AlSiO5). Названы ў гонар амерыканскага хіміка Бенджаміна Сілімана (B. Silliman).

Хімічны склад

Уласцівасці

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае ігольчатыя крышталі, шчыльныя прамяністыя масцы, тонкавалакністыя агрэгаты. Колер шэры, светла-буры, зеленаваты, блакітнаваты, бясколерны. Бляск шкляны, шаўкавісты. Цвёрдасць 6,5—7,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць — 3,23—3,25 г/см³ (3,27[1]).

Паходжанне і радовішчы

Мінерал мае высокатэмпературнае метамарфічнае паходжанне. Сустракаецца ў крышталічных сланцах.

Радовішчы маюцца ў ЗША, Індыі, Расіі, Германіі, Аўстраліі, Бразіліі, Чэхіі.

Выкарыстанне

Сіліманіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых і кіслотаўстойлівых матэрыялаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Мінералы