wd wp Пошук:

Сілы тэрытарыяльнай абароны Узброеных сіл Украіны

Сілы тэрытарыяльнай абароны Узброеных сіл Украіны (укр.: Сили територіальної оборони Збройних сил України) — асобны род сіл Узброеных сіл Украіны (УСУ), на які ўскладаецца арганізацыя, падрыхтоўка і выкананне задач тэрытарыяльнай абароны.

Непасрэднае кіраўніцтва тэрытарыяльнай абаронай ажыццяўляе Галоўнакамандуючы УСУ праз камандуючага сіл тэрытарыяльнай абароны. 1 студзеня 2022 года, на падставе Закона Украіны «Аб асновах нацыянальнага супраціву»[1] створаны Сілы тэрытарыяльнай абароны. У складзе Сіл тэрытарыяльнай абароны Украіны плануецца арганізаваць 25 брыгад (па адной брыгадзе на рэгіён), якія будуць аб’ядноўваць больш за 150 батальёнаў (адзін батальён на раён ). Фарміраванне падраздзяленняў Сіл тэрытарыяльнай абароны было запланавана завяршыць да 15 лютага 2022 года.

Тэрытарыяльная абарона, нараўне з рухам супраціву і падрыхтоўкай грамадзян Украіны да нацыянальнага супраціву, з’яўляецца складовай часткай Нацыянальнага супраціву на Украіне.

Камандуючы сіл тэрытарыяльнай абароны ВСУ — брыгадны генерал Ю. А. Галушкін[2] [3].

Зноскі

  1. Закон України «Про основи національного спротиву»
  2. Президент призначив командувача Сил територіальної оборони, Укрінформ, 01.01.2022
  3. Клименко Українці готові воювати, – ексклюзивне інтерв’ю командувача Сил тероборони Галушкіна (нявызн.). 24 Канал (18 лютого 2022).
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узброеныя сілы Украіны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы