wd wp Пошук:

Сіквел

Сіквел (англ.: Sequel) — мастацкі твор, кніга, камп’ютарная гульня або фільм, дзея ў якім адбываецца пасля падзей у асноўным творы. У сіквелах працягваецца апісанне падзей і герояў з папярэдняй часткі. Сіквел звычайна робяць у камерцыйных мэтах, калі асноўная частка твору апынулася вельмі паспяховай. Аднак часта сіквелы здымаюць па задуме рэжысёра.

Сёння Галівуд часта прыбягае да здымак сіквелаў менавіта з камерцыйнай нагоды. Хоць гэта вельмі негатыўна ўспрымаецца крытыкамі і шматлікімі аматарамі кіно.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тэрміналогія кіно і відэа
Катэгорыя·Сіквелы
Катэгорыя·Літаратура