wd wp Пошук:

Сіканы

Не блытаць з Сіканская культура, Перу.

Схема рассялення дагрэчаскіх народаў Сіцыліі (злева направа: элімцы, сіканы, сікулы)

Сіканы (лац.: Sicani) — найстаражытнае вядомае з антычных крыніц насельніцтва Сіцыліі[1], меркавана даіндаеўрапейскае. У XIII стагоддзі да н.э. былі адціснуты сікуламі і элімцамі, а пазней элінізаваны. Сіканам адпавядае археалагічная культура Кастэлуча.

Паходжанне

Тымей з Таўраменіі лічыў сіканаў абарыгенным насельніцтвам (яго сачыненне не захавалася, але на яго спасылаецца Дыядор Сіцылійскі (V,6,1-3). На востраве сапраўды на працягу шматлікіх тысячагоддзяў існавала аўтахтонная культура: важным гістарычным сведчаннем з’яўляецца выяўленне наскальных малюнкаў, датаваных каля 8000 г. да н.э.[2]

Як сцвярджаў Фукідыд[3], сіканы імігравалі з Іберскага паўвострава (верагодна, Каталоніі),[4][5] выцесненыя адтуль лігурамі з ракі Сікан. Гэтыя звесткі Фукідыд запазычыў у сіцылійскага гісторыка Антыёха Сіракузскага, крыніца якога невядомая,[6] аднак паданне пра сіканаў нагадвае гісторыю з’яўлення балараў на Сардзініі.

Шэраг сучасных даследчыкаў разглядаюць сіканаў як ілірыйскае племя, якое захапіла землі, што раней належалі абарыгенам.[7]

Культура і гістарычныя звесткі

Археалагічныя даследаванні паказваюць, што культура сіканаў зведала ўплыў Мікенскай Грэцыі.[8] Таксама ў матэрыяльнай культуры даантычнай Сіцыліі маецца значнае падабенства з культурай Мальты эпохі мегалітычных храмаў. Так, кераміка паселішча Аньіна на Сіцыліі мае падабенства з керамікай мальтыйскага дагістарычнага паселішча Бордж ін-Надур.

Паводле грэчаскай міфалогіі, сталіцай сіканаў быў горад Камік.

Сіканская мова

Асноўны артыкул: Сіканская мова Зноскі

  1. Бронзавы век Заходняга Міжземнамор’я
  2. Sicilian Peoples: The Sicanians , Best of Sicily (7 кастрычніка 2007).
  3. Thucydides, His. VI,2,3,4.
  4. Sicily: Encyclopedia II – Sicily – History , Experience Festival (7 кастрычніка 2007).
  5. Aapologetico de la literatura espanola contra los opiniones , Ensayo historico (7 кастрычніка 2007).
  6. Greek Identity in the Western Mediterranean .
  7. Fine, John (1985). The ancient Greeks: a critical history. Harvard University Press. p. 72. ISBN 0674033140. http://books.google.com/books?id=NjeM0kcp8swC&pg=PA72&dq=most+scholars+now+believe+that+the+sicans+and+Sicels,+as+well+as+the&hl=en&ei=Z0FtTO2tMMGblgflqoSKDQ&sa=X&oi=book_result&ct=book-thumbnail&resnum=1&ved=0CDQQ6wEwAA#v=onepage&q=most%20scholars%20now%20believe%20that%20the%20sicans%20and%20Sicels%2C%20as%20well%20as%20the&f=false.
  8. Fine, p.72

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Зніклыя народы Еўропы
Катэгорыя·Гісторыя Сіцыліі
Катэгорыя·Дагістарычная Мальта