wd wp Пошук:

Сіенскі ўніверсітэт для іншаземцаў

Сіенскі ўніверсітэт для іншаземцаў (італ.: Università per stranieri di Siena) — італьянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Сіена.

Агульная характарыстыка

Універсітэт успадкаваў шматвекавую традыцыю выкладання італьянскай мовы, якая ў горадзе Сіена пачалася яшчэ ў 1588 годзе з заснавання першай адмысловай кафедры ў Таскане, створанай вялікім герцагам Фердынанда I для падтрымкі нямецкіх студэнтаў, якія вучыліся ў горадзе.

Сёння ўніверсітэт займаецца выкладаннем і распаўсюджваннем італьянскай мовы і культуры, вывучэннем італьянскай мовы ў кантакце з іншымі мовамі і падрыхтоўкай выкладчыкаў італьянскай мовы як замежнай. Надае ступені бакалаўра, магістра і доктара. Ён таксама арганізуе курсы італьянскай мовы і культуры для замежных студэнтаў.

Сядзіба ВНУ, перанесеная ў 2008 годзе з гістарычнага будынка на Віа-дзі-Пантанета ў сучасны будынак, размешчана недалёка ад чыгуначнага вакзала Сіены. Разам з аўдыторыямі і адміністрацыйнымі офісамі тут размяшчаецца і бібліятэка.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Лінгвістычныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Сіена
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1917 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Італіі