wd wp Пошук:

Сідні Мак-Лафлін

Сідні Мішэль Мак-Лафлін (англ.: Sydney Michelle McLaughlin; нар. 7 жніўня 1999) — амерыканская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бар’ерным бегу. Чэмпіёнка і рэкардсменка свету ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі, Алімпійская чэмпіёнка.

Спартыўныя дасягненні

Чэмпіёнка свету ў эстафеце 4 × 400 метраў (2019). Сярэбраная прызёрка чэмпіянату свету ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі (2019). Чэмпіёнка свету сярод юнакоў у бегу на 400 метраў з бар’ерамі (2015). Пераможца Алімпійскіх адборачных спаборніцтваў ЗША (2021), на якіх ўсталявала новы сусветны рэкорд у бегу на 400 метраў з бар’ерамі — 51,90. Шматразовая рэкардсменка свету сярод юніёраў у бегу на 400 метраў з бар’ерамі. Удзельнічала на летніх Алімпійскіх гульнях 2016, на якіх ўдзельнічала ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі і засталася на паўфінальнай стадыі. Выйграла Алімпійскія гульні ў Токіа 2020 і пабіла ўласны рэкорд. На чэмпіянаце свету 2022 года ў Юджыне 22 ліпеня перамагла на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі і ўсталявала чарговы сусветны рэкорд — 50,68 сек.

Зноскі

  1. Sydney McLaughlin // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  2. 1 2 https://www.olympedia.org/athletes/132050
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Бегуны з бар’ерамі ЗША
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных