Сіднейскі оперны тэатр (англ.: Sydney Opera House) — адзін з найбольш вядомых і лёгка пазнавальных будынкаў свету, які з’яўляецца сімвалам найбуйнейшага горада Аўстраліі, Сіднея, і адной з галоўных славутасцяў Аўстраліі - ветразепадобныя абалонкі, якія ўтвараюць дах, робяць будынак непадобным да іншых у свеце. Оперны тэатр прызнаны адным з выбітных збудаванняў сучаснай архітэктуры ў свеце і з 1973 года з’яўляецца нараўне з мостам Харбар-Брыдж візітнай карткай Сіднея.
Сіднейскі Оперны Тэатр быў адкрыты 20 кастрычніка 1973 каралевай Англіі Лізаветай II. Будынак займае плошчу ў 2,2 гектара.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіднейскі оперны тэатр
Ключавая ідэя абалонкі Сіднейскага Дому оперы Архівавана 21 лістапада 2011.