wd wp Пошук:

Сідараўскі сельсавет

Сі́дараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сідараўка.

6 красавіка 1973 года цэнтр Гарадзецкага сельсавета Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці БССР перанесены ў вёску Сідараўка, сельсавет перайменаваны ў Сідараўскі[1]. 31 студзеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Наваельненскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1300 чалавек[2], з іх 97,9 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1973 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сідараўскі сельсавет