Сігулдскі край (лат.: Siguldas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Латвіі ў вобласці Відзэмэ. Край складаецца з трох валасцей і горада Сігулда, які з’яўляецца цэнтрам края.
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года складала 17 779 чалавек[1]. Плошча края — 360,9 км²[2].