wd wp Пошук:

Сігерык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Сігерык.

Сігерык. Гравюра XVIII стагоддзя

Сігерык (або Сігерых; лац.: Sigericus - літар. «Велічны пераможца»; забіты ў 415) — кароль вестготаў, кіраваў у 415 годзе.

Брат Сара, забітага па загадзе Атаульфа. Алімпіядор гаворыць, што Сігерык прыйшоў да ўлады хутчэй сваімі стараннямі і сілай, чым паводле закона і права пераходу прастола ў спадчыну. Сігерык загадаў забіць, нягледзячы на заступніцтва біскупа Сігесара, шасцярых дзяцей Атаульфа ад першага шлюбу. Імператрыцу ж Галу Плацыдзію Сігерык загадаў, як здзекванне з Атаульфа, прымусіць разам з іншымі палонніцамі ісці перад сваім канём[1]. Зневажэнне Галы Плацыдзіі, удавы Атаульфа, падкрэслівае агульную незадаволенасць палітыкай саюза і дружбы з імперыяй. Тое, што брат Сара наогул стаў каралём, дазваляе зрабіць выснову пра адпаведную падтрымку, якой карыстаўся род Сара сярод готаў.

Ісідар Севільскі паведамляе, што нягледзячы на гэта Сігерык імкнуўся да дасягнення міру з рымлянамі[2]. Пра тое ж гаворыць і Павел Арозій[3]. Праз тыдзень пасля ўзыходжання на прастол Сігерык таксама быў забіты сваімі людзьмі з «гоцкай» партыі, варожай да рымлян[4].

Зноскі

  1. Алімпіядор. Гісторыя. § 26
  2. Ісідар Севільскі. Гісторыя готаў, гл. 20.(руск.)
  3. Павел Арозій. Гісторыя супраць язычнікаў. Кніга VII, 43, 9
  4. Иордан. О происхождении и деяниях гетов. Getica, 163.

Літаратура

Спасылкі

Дынастыя каралёў вестготаў
Папярэднік:
Атаульф
кароль вестготаў
415
Пераемнік:
Валія
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Каралі вестготаў
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 415 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя