wd wp Пошук:

Сібірскае генерал-губернатарства

Сібірскае генерал-губернатарства (руск.: Сибирское генерал-губернаторство) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Расійскай імперыі. Цэнтр (рэзідэнцыя генерал-губернатара) — г. Іркуцк.

Гісторыя

У 1803 годзе Іркуцк стаў цэнтрам новаўтворанага Сібірскага генерал-губернатарства.

У студзені 1822 года ў выніку рэформы па праекце Спяранскага, самага выдатнага з генерал-губернатараў Сібіры (на пасадзе 1819—1821), указам Аляксандра I «Аб падзеле Сібіры на два генерал-губернатарствы» яно падзелена на Усходне-Сібірскае генерал-губернатарства і Заходне-Сібірскае генерал-губернатарства.

Генерал-губернатары

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Генерал-губернатарствы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Гісторыя Сібіры
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат