wd wp Пошук:

Сясь

Сясь — рака ў Наўгародскай і Ленінградскай абласцях Расіі.

Даўжыня ракі 260 км. Плошча вадазбору 7330 км². Сярэдні расход вады 53 м³/с за 27[1] км ад вусця. Выток ракі знаходзіцца на Ціхвінскай градзе на заходнім схіле Валдайскага ўзвышша, за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад сяла Акулава (Любіцінскі раён Наўгародскай вобласці)[1]. Цячэ па Рускай раўніне, у т. л. па Прыільменскай нізіне. Упадае ў Волхаўскую губу Ладажскага возера за 3 км ад горада Сясьстрой (Волхаўскі раён Ленінградскай вобласці)[1]. Рэчышча шырынёй 40—70 м, у вусці — да 170 м[1].

Рака пакрытая лёдам з лістапада па красавік. Часам рака замярзае ў снежні—студзені[1]. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Все реки России

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэкі Наўгародскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Басейн Нявы
Катэгорыя·Рэкі Ленінградскай вобласці