wd wp Пошук:

Сярэднеатлантычны рэгіянальны касмапорт

Від на стартавыя комплексы Сярэднеатлантычнага рэгіянальнага касмапорта і Цэнтра палётаў Уолапс.

Сярэднеатлантычны рэгіянальны касмапорт (англ.: Mid-Atlantic Regional Spaceport, MARS) — камерцыйны касмадром, які займае паўднёвую частку тэрыторыі Цэнтра палётаў Уолапс, што належыць НАСА, на паўвостраве Дэлмарва на поўдзень ад Чынкацігі (Chincoteague), штат Віргінія.

Гісторыя з’яўлення

У ліпені 2003 года Главы Урадаў штатаў Віргінія і Мэрыленд прынялі сумеснае рашэнне даручыць Камісіі па камерцыі і гандлю штата Віргінія і Камісіі па бізнесе і эканамічнаму развіццю штата Мэрыленд сфармаваць працоўную групу, якая б распрацавала канцэпцыю і план мерапрыемстваў па ўключэнні функцый камерцыйнага касмадрома ў структуру кіравання і функцыянавання Цэнтра палётаў на востраве Уолапс. Інвестыцыйны праект па развіцці касмадрома, першапачаткова вядомага пад назвай «Цэнтр касмічных палётаў Віргініі» (Virginia Space Flight Center), быў рэалізаваны «Арганізацыяй камерцыйных палётаў Віргініі» (англ.: Virginia Commercial Space Flight Authority, VCSFA) за кошт федэральнага бюджэту, бюджэтаў штатаў, а таксама сродкаў прыватных фундатараў.

Храналогія запускаў

Першы запуск адбыўся 16 снежня 2006 года ў 12:00 (GMT), калі ракета-носьбіт «Мінатаўр», якая належыць кампаніі «Orbital Sciences», вывела на арбіту два спадарожніка: TacSat-2 (ВПС ЗША) і GeneSat-1 (НАСА).

Запуск, №Дата (UTC)Ракета-носьбітСпадарожнікСтартавы комплексВынікЗаўвагі
116 снежня, 2006 12:00Мінатаўр ITacSat-2 / GeneSat-10BПоспех
224 красавіка, 2007 06:48Мінатаўр INFIRE0BПоспех
322 жніўня, 2008 09:10ATK ALV X-1Hy-BoLT and SOAREX VI0BНяўдачаРакета збілася з курсу і была знішчана
419 мая, 2009, 19:55 Мінатаўр ITacSat-30BПоспех
Запланаваныя пускі
Снежань 2010Таўрус IICOTS Demo Mission0AПа стане на 21.01.2009
Сакавік 2011Мінатаўр VLADEE0BПа стане на 01.12.2008

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Касмадромы
Катэгорыя·Касмадромы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·НАСА