wd wp Пошук:

Сярэбшчына

Сярэбшчына ці серабшчызна — грашовы падатак у Вялікім Княстве Літоўскім у XIVXVI стст.

Упамінаецца з 1387 г. Збіралася з усяго насельніцтва ў манеце («серабром») на карысць дзяржаўнага скарбу, пакуль Казімір IV Ягелончык прывілеем 1447 г. не вызваліў ад яе выплаты баяр. 3 гэтага часу сярэбшчына збіралася землеўладальнікамі на сваю карысць. Адзінка абкладання — дым або саха. Паступова злілася з іншай грашовай данінай.

У XVXVI стст. збіраўся надзвычайны дзяржаўны грашовы падатак на ваенныя мэты. Напачатку збор сярэбшчына прызначаўся вялікім князем з Радаю ВКЛ, потым соймам. 3 1473 да 1566 гг. прызначалася 15 разоў і выбіралася на працягу 26 гадоў, усяго збіралася больш за 30 разоў. Выплачваюць сярэбшчына павінны былі землеўладальнікі, дзяржаўныя сяляне, непрывілеяваныя мястэчкі, гарады, якія валодалі палявымі валокамі. Памер сярэбшчыны кожны раз вызначаўся асобна, складаў 5—30 грошаў з сахі, 48 — з валокі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Падаткаабкладанне ў Вялікім Княстве Літоўскім