wd wp Пошук:

Сяргей Яўгенавіч Глазырын

Сяргей Яўгенавіч Глазырын (нар. у 1983 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў ў 2005 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2006 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2009-2013 гадах навучаўся ў аспірантуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 20 верасня 2017 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паўстанне 1863 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях». Навуковы кіраўнік - Ігар Аляксандравіч Марзалюк.

З 2009 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, дацэнтам кафедры гісторыі і турызму, у цяперашні час займае пасаду дацэнта кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Даследуе працэсы развіцця антыўрадавага руху 18611863 гадоў на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а таксама асноўныя этапы ўзброенага паўстання 1863 года у гэтых рэгіёнах. Сярод іншага ім вызначаны асноўныя напрамкі і метады дзейнасці розных палітычных і сацыяльных сіл падчас падрыхтоўкі і ажыццяўлення паўстання ў гэтых губернях; акрэслены месца і роля падзей 18611863 гадоў на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў у межах агульнага паўстанцкага руху ў Польшчы, Беларусі і Літве. Таксама займаецца пытаннямі гістарычнага краязнаўства Полацка і Беларускага Паазер’я.

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 18 снежня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных