wd wp Пошук:

Сяргей Яфімавіч Багданчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багданчук. Сяргей Яфімавіч Багданчук (парт. псеўданім Жэнька; 1911, в. Касцяні, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Слонімскі раён — 4 красавіка 1933, вёска Гузні, Брэсцкі павет, Палескае ваяводства, Другая Рэч Паспалітая) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я, адзін з пачынальнікаў камсамольскіх арганізацый на Слонімшчыне. Псеўданімы: Жэнька, Старык.

Біяграфія

У 1927 годзе абраны сакратаром Слонімскага падпольнага акруговага камітэта Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі з 1928 года. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі.

У 1928 эміграваў у СССР. У 1932 скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве(руск.) бел. (Масква)[1]. Прызначаны сакратаром Брэсцкага акругкама КПЗБ. На даручэнне ЦК партыі ўзначальваў найбуйнейшы страйк лесарубаў і вазакаў у Пружанскім павеце (9 снежня 1932 — люты 1933), які скончыўся выкананнем патрабаваннях забастоўцаў.

4 красавіка 1933 года арыштаваны паліцыянтамі на явачнай кватэры ў вёсцы Франопаль Брэсцкага павета. Пасля жорсткіх катаванняў у паліцэйскім участку забіты на беразе ракі Мухавец ля вёскі Гузні.

Ушанаванне памяці

Імем Сяргея Багданчука названая адна з вуліц былой вёскі Гузні (цяпер у складзе Брэста).

У 1970 годзе ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна каля будынка сярэдняй школы пастаўлены помнік Багданчуку[1].

Зноскі

  1. 1 2 Богданчук Сергей Ефимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 65. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Ахвяры забойстваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта