Сярге́й Цярэ́нцьевіч Кабя́к (12 верасня 1931, хутар Замошша, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларуская ССР — 20 снежня 1985, г. Віцебск, Беларуская ССР) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Віцебскага абкама КП Беларусі (1983—1985), старшыня Гродзенскага аблвыканкама (1978—1983).
Абіраўся членам ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
У горадзе Гродна адна з вуліц носіць імя Сяргея Кабяка.