wd wp Пошук:

Сяргей Фёдаравіч Ахрамееў

Сяргей Фёдаравіч Ахрамееў (5 мая 192324 жніўня 1991, Масква, СССР) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, Герой Савецкага Саюза, Маршал Савецкага Саюза.

Біяграфія

Пачаў ваенную службу ў 1940 годзе, паступіўшы ў ваенна-марское вучылішча. Уступіў у КПСС у 1943 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір узвода марской пяхоты, ад’ютант, начштаба батальёна, камандзір батальёна, ваяваў на Сталінградскім, Ленінградскім, 4-м Украінскім і Паўднёвым франтах. Быў узнагароджаны за ўдзел у абароне Ленінграда падчас блакады.

Пасля вайны камандзір танкавага батальёна, начальнік штаба і камандзір танкавага палка, намеснік камандзіра, начальнік штаба і камандзір танкавай дывізіі. У 1952 скончыў Ваенную акадэмію бранетанкавых і механізаваных войскаў і ў 1967 Ваенную акадэмію Генштаба.

З 1967 1-й намеснік камандуючага і камандуючы арміяй, начальнік штаба — 1-й намеснік камандуючага войскамі ДВА. З 1974 года — намеснік начальніка, з 1979 года — першы намеснік начальніка, а ў 19841988 гг. — начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл СССР і першы намеснік міністра абароны СССР.

Лаўрэат Ленінскай прэміі 1980 года за даследаванне і распрацоўку новых сістэм аўтаматызаванага кіравання Узброенымі Сіламі. З 1981 года — кандыдат, а ў 1983—1990 гг. — член ЦК КПСС. У 1982 годзе яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1983 годзе атрымаў званне Маршала Савецкага Саюза. З 1988 года — дараднік старшыні Прэзідыўма ВС СССР, з мая 1989 года — дараднік старшыні ВС СССР. З сакавіка 1990 года — дараднік Прэзідэнта СССР.

Маршал Ахрамееў падтрымаў Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, але ў ім не ўдзельнічаў. Пасля паражэння ДКНС, 24 жніўня 1991 года скончыў жыццё самагубствам, напісаўшы ў перадсмяротнай запісцы:

«Не могу жить, когда гибнет моё Отечество и уничтожается всё, что я всегда считал смыслом моей жизни. Возраст и прошедшая моя жизнь дают мне право из жизни уйти. Я боролся до конца. Ахромеев».

Неўзабаве пасля пахавання магіла Ахрамеева была разрабавана, скрадзены мундзір Маршала разам з узнагародамі. Злачынцы не знойдзены.

Зноскі

  1. 1 2 Sergey Akhromeyev // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Sergei Fedorovich Akhromeyev // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sergei Fyodorovich Akhromeyev // TracesOfWar
Тэмы гэтай старонкі (64):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Шарнхорста
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Памерлі 24 жніўня
Катэгорыя·Намеснікі міністра абароны СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Малдовы
Катэгорыя·Начальнікі Генеральнага штаба Савецкай арміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Маршалы Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Кітайска-савецкая дружба»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Спаскім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Перамогі над мілітарысцкай Японіяй» (Манголія)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «Брацтва па зброі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ГДР «Братэрства па зброі»
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Павесіліся
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга (Афганістан)
Катэгорыя·Начальнікі Генштаба Узброеных Сіл РФ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна 25 лютага 1948 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мардовіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя балгарскім медалём «За ўмацаванне братэрства па зброі»
Катэгорыя·Кавалеры чэхаславацкага ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Саурскай рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Сухэ-Батара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «9 верасня 1944 года»
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 гадоў Вызвалення Балгарыі ад асманскага рабства»
Катэгорыя·Узнагароджаныя чэхаславацкім медалём «За ўмацаванне дружбы па зброі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Ваенных заслуг
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад акруг Малдовы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»