wd wp Пошук:

Сяргей Уладзіміравіч Курыленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курыленка. Сяргей Уладзіміравіч Курыле́нка (28 студзеня 1956, г. Сафонава, Смаленская вобласць, РСФСР) — беларускі акцёр тэатра. Заслужаны артыст Беларусі (1998).

Біяграфія

Скончыў у 1980 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1980 года ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, рэжысёр-пастаноўшчык.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, раз з сямю дзясяткамі супрацоўнікаў тэатра падпісаў зварот да ўладаў, у якім заклікаў спыніць гвалт[1].

20 верасня акцёры спынілі спектакль «Вельмі простую гісторыю» пасля першага акту, калі ў антракце даведаліся пра тое, што Сяргей Курыленка і яго жонка Валянціна Харытонава былі затрыманыя. Пра гэта са сцэны гледачам заявіў акцёр Ігар Уланаў[2].. Дырэктар тэатра Ігар Гедзіч выклікаў да сябе акцёраў, задзейнічаных у спектаклі, прымусіўшы пісаць тлумачальную запіску, прыгразіўшы звольніць тых, хто адмовіцца. Пасля гэтага часта артыстаў была звольнена або сышла з тэатра[3][4].

27 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі разам з галоўным рэжысёрам Генадзем Мушпертам. У адказ дырэктар драмтэатра Ігар Гедзіч прапанаваў ім звольніцца па ўласным жаданні, але, пасля таго як яны адмовіліся, звольніў іх па артыкуле за «невыкананне працоўных абавязкаў»[5].

Творчасць

Яго акцёрскае майстэрства вызначаецца сцэнічным густам, адчуваннем знешняга і ўнутранага малюнка ролі, смеласцю ў пошуках новых імправізацый. Стварыў яркія і выразныя характары-тыпы беларускага рэпертуару: Радзівіл Чорны і Уладзімір («Чорная панна», «Рагнеда і Уладзімір» А. Дударава). Сярод роляў: маркіз Дарант («Вар’яцкі Журдэн[ru]» М. Булгакава), Драер («Кароль, дама, валет…» У. Набокава), Жыд («Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання» У. Рудава), Брэд Вінер («Дарагая Памэла» Дж. Патрыка[ru]), адвакат Хельмер («Нора» Г. Ібсена), Джордж («У наступным годзе, у той жа час…» Б. Слэйда[ru]), Прафесар («Разбойнік[cs]» К. Чапека), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду), Генры Хігінс («Лялька» паводле Б. Шоу), Альвара («Татуіраваная ружа[en]» Т. Уільямса) і інш. У прэм’ерным спектаклі «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным» (паводле Р. Горына) стварыў унікальны «зборны» вобраз інтэлігента (Ларычаў), які ўвасабляе ў сабе чысціню душы і сумленнасць.

Сям’я

У шлюбе з актрысай Валянцінай Харытонавай.

Зноскі

  1. «Ваяваць з уласным народам — шлях у нікуды». Горадзенскі драмтэатар выступіў з адкрытым зваротам да ўладаў. 13 жнівень 2020
  2. «Сустракалі нас як герояў — плакалі ўсе». У Гродне акцёры тэатра спынілі спектакль, калі даведаліся, што іх калег затрымаў АМАП. 21.09.2020
  3. У гродзенскім драмтэатры пасля звальнення актрысы адмянілі спектакль. Да тэатру прыехаў Каранік і АМАП. 22.09.2020
  4. У драмтэатры ў Гродне адмянілі ўсе спектаклі. 25.09.2020
  5. Директор Гродненского драмтеатра уволил режиссеров, поддержавших забастовку Архівавана 31 кастрычніка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сафонаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі