wd wp Пошук:

Сяргей Уладзіміравіч Жумар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жумар. Сяргей Уладзіміравіч Жумар (10 лістапада 1958, Мінск —19 мая 2021) — беларускі гісторык-архівіст, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Мінску ў 1958 годзе ў сям’і настаўніка. Працаваў архівістам, у прыватнасці, у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы, быў намеснікам дырэктара.

Навуковая дзейнасць

Яго кандыдацкая прысвечана акупацыйнаму друку ў Беларусі, пасля выйшла асобнай кнігай («Акупацыйны друк на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», 2000).

Аўтар некалькіх прац па дакументазнаўстве і справаводстве, суаўтар даведніка «Дакументы па гісторыі Беларусі ў „асаблівай тэчцы Сталіна“», адзін са складальнікаў дакументальных збораў «Архіўная справа на Беларусі (1921—1995)», «Трасцянец», «Judenfrej! Свабодна ад яўрэяў!», «Гісторыя Мінскага гета ў дакументах», «Ваеннапалонныя. 1941—1953» (2002), «Масюкоўшчына. Шталаг 352» ды інш.

Доўгі час хварэў на цукровы дыябет. Памёр ад кавіднай інфекцыі[1].

Зноскі

  1. nn.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архівісты Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ганаровыя архівісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе