wd wp Пошук:

Сяргей Уладзіміравіч Губкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Губкін.

Сяргей Уладзіміравіч Губкін (нар. 1963) — беларускі ўрач-тэрапеўт. Член-карэспандэнт НАНБ, доктар медыцынскіх навук (2008)[2].

Біяграфія

У розны час быў адказны за навуковую працу, студэнцкі навуковы гурток на 3-й кафедры ўнутраных хвароб. Прайшоў навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па ідэалагічнай рабоце. Атрымана пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі нумар 1785800 Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Арганізацыя ідэалагічнай работы ў сучасных умовах. Узначальваў першасную арганізацыю РГА «Белая Русь» БДМУ з 2010 па 2018 год[2].

Са студзеня 2015 па жнівень 2018 года быў Першым прарэктарам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].

З верасня 2018 года кіруе Інстытутам фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сумяшчаючы яе з клінічнай і педагагічнай работай на кафедры кардыялогіі[2].

Навуковая дзейнасць

Прафесар Губкін С. У, зацверджаны ў склад Камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2014 г. № 832 са зменамі, унесенымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2019 г. № 854), дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар медыцынскіх навук, прафесар, старшыня дзяржаўнага экспертнага савета «Медычныя навукі і тэхналогіі» з’яўляецца навуковы кіраўніком навуковых напрамкаў, якія ажыццяўляюцца ў рамках навукова-практычнага ўзаемадзеяння Інстытута фізіялогіі з вытворчымі і медыцынскімі цэнтрамі краіны[2].

Публікацыйная актыўнасць: апублікаваў 190 друкаваных работ, з іх 4 манаграфіі, 1 практыкум для клінічных лекцый, 87 артыкулы ў навуковых часопісах, 35 у зборніках, якія рэцэнзуюцца, 46 тэзісаў дакладаў на канферэнцыях, 17 работ апублікаваны за мяжой на замежных мовах. Атрымаў 16 патэнтаў на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі, напісаў 6 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Распрацаваў інструкцыю на метад біяпсіі печані пад УГД-кантролем[2].

Сумесна са структурамі НАН Беларусі, Кітайскім цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў, спецыялістамі інстытута вакцын і сываратак імя І. І. Мечнікава Губкін С. У. уваходзіць у склад Навуковага савета па вірусалогіі Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук[2].

Прафесар Губкін С. У. з’яўляецца старшынёй атэстацыйнай камісіі Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама і старшынёй дзяржаўнага экспертнага савета «Медычныя навукі і тэхналогіі», уваходзіць у склад рэдакцыйных саветаў і рэдкалегій аўтарытэтных часопісаў «Даклады НАН Беларусі», «Неадкладная кардыялогія», «Навіны медыка-біялагічных навук»[2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 https://www.bsmu.by/page/11/2680/
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Губкин Сергей Владимирович (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Тэрапеўты Беларусі
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Тэрапеўты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены РГА «Белая Русь»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіялогіі НАНБ