wd wp Пошук:

Сяргей Пятровіч Кавальчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавальчук. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Кавальчук (нар. 16 снежня 1973, Брэст) — беларускі футбаліст і трэнер. Вядомы па працы ў брэсцкім «Дынама», дзе правёў 26 гадоў, спачатку ў якасці футбаліста, а пасля на розных трэнерскіх і адміністрацыйных пазіцыях. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу брэсцкага «Дынама».

Кар’ера футбаліста

Гуляў за клуб «Брэстбытхім», які пазней быў перайменаваны ў «Кобрын». З 1996 года ў складзе брэсцкага «Дынама», дзе і завяршыў ігравую кар’еру ў 2004 годзе.

Кар’ера трэнера

У 1997 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 2005 годзе перайшоў на трэнерскую працу ў брэсцкім клубе. У 2011 годзе стаў галоўным трэнерам «Дынама» (у 2012 годзе клуб атрымаў новую назву — «Брэст»). У ліпені 2012 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера, але застаўся працаваць у клубе ў якасці старшага трэнера[2]. У лютым 2013 года стаў галоўным трэнерам дубля. 24 верасня 2013 года зноў быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама-Брэст»[3].

Застаўся ў камандзе ў пачатку 2016 года, калі з-за фінансавых праблем клуб пакінула большасць ігракоў асновы. Па заканчэнні сезона 2016, ужо пасля прыходу ў «Дынама» замежных інвестараў, перайшоў на пасаду спартыўнага дырэктара клуба[4].

У маі 2018 года, пасля адстаўкі чэшскага спецыяліста Радаслава Латала, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды[5]. У гэтай якасці 19 мая выйграў Кубак Беларусі 2018, калі ў фінальным матчы «Дынама» перамагло БАТЭ з лікам 3:2. У чэрвені 2018 года саступіў пасаду галоўнага трэнера Аляксею Шпілеўскаму[6].

31 снежня 2019 года было абвешчана, што ў новым сезоне Кавальчук зноў стане галоўным трэнерам «Дынама»[7]. Застаўся на пасадзе і ў 2021 годзе, калі клуб пакінулі інвестары і ён быў перададзены гораду, з-за чаго амаль цалкам абнавіўся склад. Пасля няўдалага пачатку сезона 2022 (4 ачкі пасля 9 тураў) у маі 2022 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера[8].

У кастрычніку 2022 года вярнуўся ў «Дынама»Ю, узначаліўшы дубль клуба[9].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[10].

Трэнерскія дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Kovalchuk // Transfermarkt — 2000.
  2. Исполняющим обязанности главного тренера «Бреста» назначен Владимир Курнев
  3. Сергей Ковальчук назначен главным тренером брестского «Динамо»
  4. Сергей Ковальчук займет пост спортивного директора брестского “Динамо”
  5. Брестское “Динамо” расторгло контракт с Радославом Латалом
  6. 30-летний Алексей Шпилевский возглавит брестское “Динамо”
  7. Сергей Ковальчук - главный тренер брестского “Динамо”
  8. Брестское “Динамо” рассталось с Сергеем Ковальчуком
  9. Сергей Ковальчук возглавил дубль брестского “Динамо”
  10. Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Кобрын
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня