wd wp Пошук:

Сяргей Міхайлавіч Сакалоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалоў. Сяргей Міхайлавіч Сакалоў (нар. 1946) — беларускі ўрач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1996)[1].

Біяграфія

Скончыў санітарна-гігіенічны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1975). У 1975—1977 — загадчык лабараторыі Мінскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі. У 1977—1997 — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. З 1997 па 2008 — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: уплыў фактараў навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека; вывучэнне гігіенічных характарыстык атмасфернага паветра; здароўе насельніцтва; гігіена; эксперыментальная таксікалогія[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Соколов, Сергей Михайлович (доктор медицинских наук ; род. 1946) (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гігіеністы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў