У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалоў. Сяргей Міхайлавіч Сакалоў (нар. 1946) — беларускі ўрач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1996)[1].
Скончыў санітарна-гігіенічны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1975). У 1975—1977 — загадчык лабараторыі Мінскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі. У 1977—1997 — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. З 1997 па 2008 — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены[1].
Навуковыя інтарэсы: уплыў фактараў навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека; вывучэнне гігіенічных характарыстык атмасфернага паветра; здароўе насельніцтва; гігіена; эксперыментальная таксікалогія[1].