wd wp Пошук:

Сяргей Міронавіч Квіт

Сяргей Квіт (укр.: Сергій Квіт; 26 лістапада 1965) — украінскі грамадскі дзеяч, педагог, літаратуразнаўца, журналіст, майстар спорту па фехтаванні. З 19 чэрвеня 2014 г. па 14 красавіка 2016 г. — 9-ы міністр адукацыі і навукі Украіны ў першым і другім урадах Арсенія Яцанюка. З 1 верасня 2007 г. да 17 лістапада 2014 г. — прэзідэнт Нацыянальнага ўніверсітэта «Кіева-Магілянская акадэмія». На пасадзе прэзідэнта ўніверсітэта перш за ўсё вядомы тым, што з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі ўступіў у канфлікт з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і навукі, моладзі і спорта. У прыватнасці, падчас знаходжання на пасадзе міністра адукацыі, Дзмітрыя Табачніка, Квіт быў адным з самых актыўных[Крыніца?] праціўнікаў палітыкі, якую праводзіла міністэрства. Прафесар Магілянскай школы журналістыкі.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Педагогі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ужгарадзе
Катэгорыя·Удзельнікі Еўрамайдана
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Міністры адукацыі і навукі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц