У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Авакаў. Сяргей Мірзоевіч Авакаў (нар. 1955, г. Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар.
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання», 1977).
Працаваў у ААТ «КБТЭМ-ОМА» (Мінск; з 1984, вядучы канструктар, начальнік лабараторыі, аддзела, намеснік галоўнага інжынера па электроніцы, тэхнічны дырэктар, галоўны канструктар кантрольна-вымяральнага абсталявання, з 2007 — дырэктар), адначасова выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (факультэт камп’ютарнага праектавання, кафедра электроннай тэхнікі і тэхналогіі, прафесар).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за працу «Стварэнне і асваенне ў вытворчасці комплекса канкурэнтаздольнага прэцызійнага абсталявання для вырабу высокадакладных арыгіналаў тапалогій вырабаў электроннай тэхнікі». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2013).